Цяпер усе дзяржаўныя структуры накіраваныя на барацьбу з іншадумствам, гэта прыкмета таталітарнага грамадзтва, перакананы Карбалевіч.
У 2023 годзе пачаліся знакавыя працэсы над небясьпечнымі для рэжыму Лукашэнкі сіламі, праваабаронцамі «Вясны», у тым ліку нобэлеўскім ляўрэатам Алесем Бяляцкім, журналістамі (справа Tut.by), лідэрамі прафсаюзаў.
Ідуць завочныя суды супраць лідэраў апазыцыі, якія знаходзяцца за мяжой, ухвалены закон аб пазбаўленьні беларускага грамадзянства.
«Застрашыць грамадзтва, мабілізаваць сваіх прыхільнікаў і стварыць сытуацыю «крэпасьці ў аблозе» — вось асноўныя задачы судовых працэсаў, якія праходзяць над праваабаронцамі, журналістамі і прафсаюзьнікамі, — лічыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Кейс Дзьмітрыева: цяпер пад забаронай і канструктыўная апазыцыяГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Які грамадзкі лад стварае Лукашэнка ў Беларусі пасьля 2020 году? Дыскусія гісторыка і палітолягаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Дабаўце кожнаму зь „неверагодных“ яшчэ пару гадоў турмы». У Беларусі завяршаецца транзыт у таталітарызм