3 студзеня стала вядома, што затрыманаму ў сьнежні Яўгену Лівянту прысудзілі 14 сутак арышту, ягонай жонцы Юліі — 15, іхнай дачцы Ганьне — 14 сутак арышту. Іх утрымліваюць у менскай турме на Акрэсьціна.
Паводле «Вясны», сілавікі затрымалі таксама суўладальніка адукацыйнага цэнтру «100 балаў» Аляксея Іванова. На відэа сілавікоў яго прымушаюць назваць свой агульны даход за год, а таксама «прызнацца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Як стала вядома Свабодзе, Іванова затрымалі ў пятніцу 30 сьнежня і арыштавалі на 14 сутак.
Вядомага рэпэтытара Яўгена Лівянта затрымалі 28 сьнежня — сілавікі падазраюць яго ва ўдзеле ў пратэстах-2020, «перакрыцьці дарог» і нават «спробе дзяржперавароту», бо Лівянт уваходзіў у склад Каардынацыйнай рады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Рэпэтытара Лівянта хочуць абвінаваціць у «спробе захопу дзяржаўнай улады». Расказваем пра гучнае затрыманьнеГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Сілавікі затрымалі жонку, дачку, зяця і бізнэс-партнэра рэпэтытара Яўгена Лівянта. Яны ў турме на АкрэсьцінаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Сілавікі затрымалі жонку, дачку, зяця і бізнэс-партнэра рэпэтытара Яўгена Лівянта. Яны ў турме на Акрэсьціна