Расейскія вайскоўцы для падтрыманьня дысцыпліны ў войску пачалі расстрэльваць вайскоўцаў, якія плянуюць здацца ва ўкраінскі палон, гаворыцца ў заяве Генштаба Ўзброеных сіл Украіны.
Паводле інфармацыі ўкраінскіх вайскоўцаў, для падтрыманьня вайсковай дысцыпліны і недапушчэньня распаўсюджваньня панікі сярод асабовага складу акупацыйных войскаў, якія дзейнічаюць у Запароскай вобласьці, праціўнік задзейнічаў падразьдзяленьні «Росгвардии».
Стала вядома, што ў чацьвер, 5 студзеня, у раёне населенага пункта Чыстапольле былі расстраляныя шэсьць чалавек. Як паведамляе Генштаб, мужчыны выказалі пазыцыю здацца ў палон Сілам абароны Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Расеі вынесьлі першыя прысуды за дэзэртырства падчас мабілізацыіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У кіеўскі суд перадалі справу палоннага беларуса, які ваяваў на баку РасеіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
The Insider: у Данецкай вобласьці расейскіх змабілізаваных, якія адмовіліся ваяваць, трымаюць у падвале і пагражаюць расстрэлам