Украінская выведка: новая хваля мабілізацыі ў Расеі пачнецца пасьля навагодніх сьвятаў, прызавуць каля паўмільёна чалавек

Мабілізацыя ў акупаваным Расеяй Крыме. Севастопаль, верасень 2022 году

Мабілізацыя ў Расеі працягнецца 15 студзеня, заявіў у камэнтары The Guardian намесьнік кіраўніка Галоўнага ўпраўленьня ваеннай выведкі Мінабароны Ўкраіны Вадзім Скібіцкі.

Скібіцкі сьцьвярджае, што Расея мае намер аддаць загад аб мабілізацыі каля 500 тысяч прызыўнікоў у студзені ў дадатак да 300 тысяч, прызваных у кастрычніку. На яго думку, новых мабілізаваных прыцягнуць для ўдзелу ў наступальных апэрацыях вясной і летам на ўсходзе і поўдні Ўкраіны. Паводле Скібіцкага, на новую мабілізацыю ў Расеі можа спатрэбіцца каля двух месяцаў, і магчымыя посьпехі расейскіх войскаў будуць залежаць ад таго, наколькі іх пасьпеюць добра падрыхтаваць і ўзброіць.

Намесьнік кіраўніка ўкраінскай ваеннай выведкі назваў «апошнім рыўком» наступныя шэсць-восем месяцаў. «Калі Расея прайграе на гэты раз, то Пуцін пацерпіць крушэньне», — сказаў Вадзім Скібіцкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Iнстытут вывучэньня вайны: новая хваля мабілізацыі істотна пагоршыць становішча расейскага войска
  • Расейскі бок адмаўляе неабходнасьць новай мабілізацыі. У канцы сьнежня прэзыдэнт Пуцін казаў, што набранай цяпер колькасьці людзей «дастаткова».
  • Выданьне Moscow Times пісала, што расейскім мэдыя забаранілі распаўсюджваць любыя выказваньні аб мабілізацыі, нават калі пра гэта кажуць сябры Дзярждумы ці Рады Фэдэрацыі.
  • 20 сьнежня Пуцін падпісаў распараджэньне аб стварэньні групы па каардынацыі мабілізацыі.
  • Тыдзень таму міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў і кіраўнік выведкі Ўкраіны Кірыл Буданаў заявілі, што ў пачатку студзеня Расея абвесьціць чарговую хвалю мабілізацыі і закрые межы для мужчын. Буданаў прагназаваў, што закрыць межы для выезду расейцам ва ўзросьце да 55 гадоў з тэрыторыі Расеі і Беларусі рыхтуюцца 5 студзеня, аднак, паводле наяўных зьвестак, гэтага не адбылося.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі СМІ паведамляюць пра магчымасьць другой хвалі мабілізацыі пасьля Новага году
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар абароны Ўкраіны: «У пачатку студзеня Расея абвесьціць чарговую мабілізацыю і закрые межы разам зь Беларусьсю»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік выведкі Ўкраіны цьвердзіць, што празь некалькі дзён Беларусь закрые мяжу для выезду расейцаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ 300 тысяч чалавек на вайну з Украінай. Што будзе пасьля павелічэньня прызыўнога ўзросту ў Расеі да 30 гадоў