У баях пад Бахмутам Расея і Ўкраіна панесьлі вялікія страты, прарыў расейцаў там малаімаверны

Надпіс «Бахмут — гэта Ўкраіна» на адным з будынкаў у гэтым горадзе. 17 сьнежня 2022

Выведка Вялікай Брытаніі аналізуе сытуацыю ў самым гарачым пункце расейскай вайны супраць Украіны, горадзе Бахмуце Данецкай вобласьці.

У выведцы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі заявілі аб вялікіх стратах расейскіх і ўкраінскіх войскаў пад Бахмутам Данецкай вобласьці.

«За апошнія дзесяць дзён Украіна накіравала значныя падмацаваньні для абароны сэктару, і частата расейскіх нападаў, імаверна, зьнізілася ў параўнаньні зь пікам у сярэдзіне сьнежня. Абодва бакі панесьлі вялікія страты», — паведамілі ў брытанскай выведцы.

У вайсковай выведцы Вялікай Брытаніі таксама мяркуюць малаімаверным, што ў наступныя тыдні Расея дасягне значнага прарыву пад Бахмутам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Прэзыдэнт Украіны наведаў Бахмут, дзе адбываюцца найбольш жорсткія баі з пачатку расейскага ўварваньня

ISW: у Макееўцы маглі загінуць ад 100 да 600 расейскіх вайскоўцаў

У амэрыканскім Інстытуце вывучэньня вайны мяркуюць, што ўкраінскія сілы маглі зьнішчыць у Макееўцы Данецкай вобласьці ад 100 да 600 расейскіх вайскоўцаў.

Экспэрты не выключаюць, што расейскае камандаваньне паспрабуе перакласьці адказнасьць за такія вялікія страты на акупацыйныя ўлады Данецкай вобласьці, якія парушылі апэратыўную бясьпеку, дазволіўшы вайскоўцам выкарыстоўваць асабістыя мабільныя тэлефоны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Украінскія вайскоўцы і расейскія блогеры заявілі аб сотнях загінулых мабілізаваных РФ у Макееўцы. У Маскве прызналі 63 забітых