Віцебскі арт-мэнэджар і музыка Ўладзімер Булаўскі ня выйшаў на волю пасьля «сутак»

Уладзімер Булаўскі, 2018

Уладзімер Булаўскі, як паведамляе «Вясна», за кратамі з 14 сьнежня мінулага году.

На думку праваабаронцаў і сяброў, віцебскі арт-мэнэджар і музыка асуджаны на чарговы адміністрацыйны арышт — ёсьць зьвесткі, што 30 сьнежня Булаўскага вазілі з ІЧУ ў аддзел міліцыі Кастрычніцкага раёну, найверагодней, для складаньня чарговага пратаколу.

  • За апошнія два гады Булаўскага затрымлівалі чатыры разы. У верасьні 2020 году яго асудзілі на 8 сутак і прызналі вінаватым у парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП). У лістападзе 2021 году — пакаралі 7-дзённым арыштам за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» паводле арт. 19.11 КаАП. І ў лютым, у асноўны дзень правядзеньня рэфэрэндуму, яго асудзілі на 15 дзён арышту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 15 сьнежня: зноў затрымалі арт-мэнэджара Ўладзімера Булаўскага
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перад канцэртам «Купальскае кола» ў Сяньне затрымалі арт-мэнэджара Ўладзімера Булаўскага