Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад канцэртам «Купальскае кола» ў Сяньне затрымалі арт-мэнэджара Ўладзімера Булаўскага


Уладзімер Булаўскі
Уладзімер Булаўскі

Гэта ўжо чацьвёртае затрыманьне Булаўскага за апошнія два гады.

Шостага ліпеня ў Сяньне затрымалі Ўладзімера Булаўскага, вядомага арт-мэнэджара, арганізатара канцэртаў і музыку. Гэта адбылося ўвечары, перад канцэртам «Купальскае кола», дзе Булаўскі зьбіраўся іграць з этнагуртом «Гук».

«Забралі двое супрацоўнікаў у цывільным, без тлумачэньня прычыны. Нібыта завезьлі яго ў Віцебск», — расказалі тэлеграм-каналу by_culture сябры Ўладзімера.

У верасьні 2020 году яго асудзілі на 8 сутак і прызналі вінаватым у парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП). У лістападзе 2021 году — пакаралі 7-дзённым арыштам за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» паводле арт. 19.11 КаАП. І ў лютым, у асноўны дзень правядзеньня рэфэрэндуму, яго асудзілі на 15 дзён арышту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG