Абодва верталёты прагулачныя. Трагедыя здарылася над пляжам.
Два прагулачныя верталёты сутыкнуліся над аўстралійскім пляжам Голд-Кост, паведаміла выданьне Gold Cost Bulletin.
Рэпартэры зь месца паведамляюць пра гібель у катастрофе 4 чалавек. Яшчэ 13 спатрэбілася дапамога мэдыкаў, ступень іх траўмаў пакуль невядомая.
Па інфармацыі аўстралійскага выданьня, прычынай крушэньня верталётаў стаў няшчасны выпадак і няўзгодненасьць у дзеяньнях пілётаў. Адзін зь іх узьлятаў, другі ў гэты час ішоў на пасадку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Новая зямля. Прыезд «хуткай» абыдзецца ў $670. Плюсы і мінусы жыцьця ў АўстралііГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Слонімскім раёне разьбіўся лёгкаматорны самалёт, двое пілётаў загінулі