Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Слонімскім раёне разьбіўся лёгкаматорны самалёт, двое пілётаў загінулі


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Лёгкаматорны самалёт разьбіўся ўвечары 13 жніўня ў Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці.

Пра гэта са спасылкай на прэс-службу Сьледчага камітэту інфармуе BPN.

«Паводле папярэдніх зьвестак, сёньня два пілёты (61 і 54 гадоў) лёгкаматорнага самалёту ажыцьцяўлялі прагулачныя палёты над Слонімам, — гаворыцца ў паведамленьні. — Увечары, пралятаючы над Слонімскім раёнам, самалёт упаў. Абодва пілёты ад атрыманых пашкоджаньняў памерлі на месцы».

Цяпер на месцы здарэньня працуюць сьледчыя з абласнога ўпраўленьня. Задзейнічаная перасоўная крыміналістычная лябараторыя. Прычыны трагедыі высьвятляюцца.

«Газета Слонімская» паведамляе, што крушэньне адбылося каля 20.00 непадалёк ад вёскі Розанаўшчына. Сьмерць аднаго з членаў экіпажа канстатавалі адразу, іншага спрабавалі выратаваць, але беспасьпяхова. Таксама газэта публікуе фота зь месца здарэньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG