Баявую частку ракеты, якая ўпала 29 сьнежня ў Берасьцейскай вобласьці, зьнішчылі. Відэа зьнішчэньня былі апублікаваныя ў тэлеграм-канале АТН.
Інцыдэнт з ракетай адбыўся раніцай 29 сьнежня. Міністэрства абароны Беларусі заявіла, што ракета ад украінскага комплексу С-300 была зьбітая беларускай СПА. Беларускі бок разглядае дзьве вэрсіі: няспраўнасьць або ненаўмысны пуск ракеты «з прычыны нізкай навучанасьці разьліку» або наўмысная правакацыя з боку Ўкраіны.
Міністэрства абароны Ўкраіны заявіла, што гатовае расьсьледаваць інцыдэнт з удзелам «аўтарытэтных экспэртаў зь ліку дзяржаў, не зьвязаных з падтрымкай дзяржавы-тэрарыста Расеі ў якой-небудзь форме».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Была ракета ці не, няма ніякай сэнсацыі, Беларусь зь першых дзён дала сваю тэрыторыю акупантам», — прадстаўнік Паветраных сіл УкраіныГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Мінабароны Беларусі разглядае вэрсію правакацыі ў інцыдэнце з падзеньнем ракеты на БерасьцейшчынеГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Падобна да правакацыі. Прычым не беларускай, а расейскай». Украінскі вайсковы экспэрт пра ракету на Берасьцейшчыне