Літва прысудзіла прэзыдэнту Ўкраіны Зяленскаму Прэмію свабоды

Уладзімір Зяленскі

Сойм Літвы прыняў рашэньне аднагалосна.

Літва прысудзіла Прэмію свабоды за 2022 год прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму, чыя краіна змагаецца з расейскім уварваньнем, піша Голас Амэрыкі.

«Сёньня Ўкраіна — гэта эўрапейская дэмакратыя, вымушаная змагацца за выжываньне сваёй тэрыторыі, культуры і народу, а таксама за свабоду за ўсіх нас. Вось чаму камісія Прэміі свабоды прапанавала ўручыць Прэмію свабоды гэтага году прэзыдэнту Ўкраіны за яго заслугі і заслугі ўкраінскага народу ў іх барацьбе за незалежнасьць, свабоду і дэмакратыю перад абліччам ваеннай агрэсіі Расеі», — заявіла сьпікер Сэйму Літвы Вікторыя Чміліце-Нільсэн.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва забараніла беларусам і расейцам, якія жывуць у краіне, валодаць зброяй

Яна дадала, што як прэзыдэнт Украіны Зяленскі знаходзіцца на пярэднім краі гэтай барацьбы за свабоду, і сваім асабістым лідэрствам і прыкладам ён натхніў мільёны людзей ва Ўкраіне на тое, каб яны супраціўляліся і не здаваліся, а таксама аб’яднаў сусьветную супольнасьць супраць злачыннага рэжыму Пуціна.

Рашэньне аднагалосна падтрымалі ўсе 113 літоўскіх заканадаўцаў, паведаміла газэта Baltic Times.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы не будзем чакаць цуду, бо мы яго ствараем самі». Як Зяленскі павіншаваў украінцаў з Калядамі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы павінны перамагчы Расею на полі бітвы, якую немагчыма замарозіць або адкласьці», — Уладзімір Зяленскі ў Кангрэсе ЗША