ЗША ўвялі санкцыі супраць расейскага бізнэсмэна Ўладзіміра Патаніна, віцэ-прэмʼера ўраду Расеі Андрэя Белавусава і шэрагу губэрнатараў.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на сайце амэрыканскага Міністэрства фінансаў.
Акрамя таго, санкцыі ўведзены супраць актываў Патаніна — холдынгу «Интеррос», Росбанка і яхты. Абмежаваньні таксама закранулі жонку Патаніна, яго сына Івана і дачку Анастасію.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сэйм Польшчы прызнаў Расею дзяржавай-спонсарам тэрарызму«Интерросу» належыць 36,14% акцый алюмініевай кампаніі «Норникель», якую ўзначальвае Патанін, і 35% Тинькофф Банка. Аднак супраць «Норникеля» і банка санкцыі ня ўводзіліся.
У чэрвені санкцыі супраць Патаніна ўвяла Вялікая Брытанія з фармулёўкай, што бізнэсмэн працягвае назапашваць маёмасьць, падтрымліваючы рэжым прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, набываючы Росбанк і долі ў Тинькофф Банку пасьля нападу Расеі на Ўкраіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расьсьледаваньне: Расея ў абыход санкцыяў купляе заходнія кампанэнты для дронаў