«У першую чаргу будуць правярацца вайсковыя часткі, якія ўваходзяць у камплект неадкладнага рэагаваньня. Гэта значыць, тыя часткі, якія найперш будуць вырашаць задачы ў выпадку абвастрэньня становішча як на межах Рэспублікі Беларусь, так і ўнутры краіны», — цытуе Вальфовіча Zerkalo.
Паводле Вальфовіча, падчас праверкі гэтыя часткі правядуць марш-кідкі на вялікія адлегласьці па незнаёмай мясцовасьці, адпрацуюць узяцьце пад ахову стратэгічных аб’ектаў, а таксама будуць выконваць «агнявыя і тактычныя задачы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Беларусі пачалася раптоўная праверка баявой гатоўнасьці войскаў. ФОТА«Задачы будуць пастаўлены, зыходзячы з аналізу досьведу правядзеньня спэцыяльнай ваеннай апэрацыі ва Ўкраіне», — падкрэсьліў Вольфавіч.
Дзяржсакратар запэўніў, што праверка была абвешчана нечакана для вайсковага камандаваньня, пра яе вынікі дакладуць Лукашэнку.
- Раней у Мінабароны паведамілі, што першымі да выкананьня задач раптоўнай праверкі баявой гатоўнасьці прыступілі вайскоўцы 38-й Берасьцейскай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады. Менавіта 38-й Берасьцейскай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадай некалькім гадоў камандаваў сябра Абʼяднанага пераходнага кабінэту ў пытаньнях абароны і нацыянальнай бясьпекі Валер Сахашчык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ва Ўкраіне адрэагавалі на раптоўную праверку баявой гатоўнасьці ў БеларусіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Вы абавязаны зьявіцца ў камісарыят». Пра што сьведчыць «прыхаваная мабілізацыя»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Раённыя камісарыяты Беларусі працуюць без выходных — у Менскай вобласьці завяршаюць праверку зьвестак