Цяпер пра тое, які шлях прайшоў Алесь ад студэнцкага руха да Нобэлеўскай прэміі міру і як яго можна падтрымаць, можна пачытаць на сайце freeales.org. Сайт даступны на беларускай, расейскай і ангельскай мовах.
Алесь Бяляцкі — кіраўнік і заснавальнік Праваабарончага цэнтру «Вясна». Алесь — палітычны зьняволены, з 14 ліпеня 2021 году яго разам зь іншымі праваабаронцамі-«вясноўцамі» ўтрымліваюць за кратамі за мірную праваабарончую дзейнасьць і дапамогу рэпрэсаваным беларусам. Усё жыцьцё ён прысьвяціў абароне і прасоўваньню правоў чалавека ў Беларусі.
У 2022 годзе стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міра з украінскім «Цэнтрам Грамадзянскіх Свабодаў» і расейскай праваабарончай арганізацыяй «Мэмарыял», гаворыцца на галоўнай старонцы сайту.
На сайце можна пачытаць пра юнацтва і студэнцкія гады Алеся Бяляцкага, ягоную працу ў музэі, праваабарончую дзейнасьць у «Вясьне» і літаратурную дзейнасьць, пра 2 крымінальныя справы супраць праваабаронцы, яго дні ў зьняволеньні, а таксама ўзнагароды, якімі ўганараваны праваабаронца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Падтрымаць Алеся Бяляцкага: расказваем, дзе ў розных краінах глядзець онлайн-трансьляцыю ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міруГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Гаворыць, што думае, і жыве так, як гаворыць». Нобэлеўскія ляўрэаткі з Расеі і Ўкраіны — пра БяляцкагаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Выйшла кніга «Алесь Бяляцкі на Свабодзе». Электронная вэрсіяГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«У Беларусі ідзе вайна іншага кшталту». Што сказала на прэсавай канфэрэнцыі ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру жонка Алеся Бяляцкага. ВІДЭА