Вугоршчына наклала вэта ў ЭЗ на пакет дапамогі Ўкраіне

Вугоршчына 7 сьнежня заблякавала пакет дапамогі Эўразьвязу для Ўкраіны на 2023 год на суму 18 мільярдаў эўра. Пра гэта паведаміў брусэльскі карэспандэнт Свабоды Рыкард Юзьвяк.

Такім чынам Будапэшт ажыцьцявіў сваю пагрозу выступіць супраць фінансавай падтрымкі Ўкраіны. Гэта адна зь некалькіх ініцыятываў ЭЗ, на якія наклала вэта Вугоршчына, бо ёй пагражае блякаваньне 13 мільярдаў эўра з фондаў ЭЗ праз карупцыю і недастатковае забесьпячэньне незалежнасьці судовай сыстэмы.

У ЭЗ ёсьць час да 19 сьнежня, каб падтрымаць, адхіліць або зьмяніць зьмест прапановы Эўракамісіі аб наданьні фінансавай дапамогі Ўкраіне на суму 18 млрд эўра.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Орбан зьявіўся ў шаліку з мапай «Вялікай Вугоршчыны» з тэрыторыямі Румыніі і Ўкраіны. Вугорскіх амбасадараў выклікалі ў МЗС дзьвюх краін