Палітвязьня, які мае 7 дзяцей, асудзілі на год і дзесяць месяцаў калёніі ў «справе Зельцара»
Менскі гарадзкі суд
Максіма Лацунцэвіча затрымалі летась у верасьні, яму застаецца яшчэ 1 месяц у калёніі.
Як паведамляе «Вясна», 25 лістапада ў Менскім гарадзкім судзе агучылі вырак палітвязьню, бацьку сямёх дзяцей Максіму Лацунцэвічу. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 130 («распальваньне сацыяльнай варожасьці і звады»), а таксама паводле арт. 369 («абраза прадстаўніка ўлады») КК.
Таксама ён мусіць выплаціць штраф у 100 базавых велічыняў (3200 беларускіх рублёў). Такі прысуд вынесла Алена Касцюкевіч.
Максіма затрымалі 29 верасьня 2021 году ў межах «справы Зельцара».
Такім чынам, з улікам тых дзён, што ён ужо правеў у зьняволеньні, яму засталося быць за кратамі крыху менш за месяц.