Журналістаў затрымалі падчас выкананьня рэдакцыйнага заданьня.
У Маскве 14 лістапада паліцыя затрымала дваіх няштатных журналістаў расейскай службы Радыё Свабода. Юрыя Лебедзева і Лізавету Моўчан затрымалі пры выкананьні рэдакцыйнага заданьня на вуліцы, калі яны бралі камэнтары ў мінакоў.
Карэспандэнтаў даставілі ў пастарунак «Марьина Роща».
Да затрыманых выехаў адвакат. Паводле папярэдніх зьвестак, журналістаў затрымалі для праверкі асобы.
У апошнія месяцы ў Расеі паліцыя ня раз затрымлівала няштатных супрацоўнікаў Радыё Свабода, перашкаджаючы ім займацца журналісцкай дзейнасьцю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі ў Менску будзе дэмакратычная ўлада, з Масквой будзе скончана», — дасьледнік Пітэр Памяранцаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Іранскія ўлады правялі сакрэтнае пахаваньне памерлага журналіста Радыё Свабода