У амэрыканскім Інстытуце вывучэньня вайны (ISW) прагназуюць, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прадоўжаць контранаступальныя апэрацыі ў Луганскай і Данецкай вобласьцях.
«Спыненьне або працяглае запаволеньне баявых дзеяньняў цягам наступных некалькіх месяцаў вельмі малаімаверна. Расейцы не ствараюць умоваў для аслабленьня процістаяньня ў канцы восені і ўзімку, а хутчэй пачынаюць новы наступ у Данецкай вобласьці. Украінцы амаль напэўна працягнуць контранаступальныя дзеяньні, якія ўжо ідуць», — адзначылі экспэрты ISW.
Паводле іх, ні расейскія, ні ўкраінскія войскі, хутчэй за ўсё, ня спыняць баявых дзеяньняў, бо замёрзлая глеба будзе спрыяць правядзеньню буйнамаштабнай мэханізаванай манэўравай вайны. «З паніжэньнем тэмпэратуры баявыя дзеяньні хутчэй узмацняюцца, чым аслабляюцца», — перакананыя ў Інстытуце вывучэньня вайны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Украіна вярнула кантроль над Херсонам, адзіным абласным цэнтрам, які расейцам удалося захапіць з 24 лютага. ФОТА, ВІДЭАЭкспэрты Інстытуту вывучэньня вайны перакананыя, што любое спыненьне агню і баявых дзеяньняў ва ўмовах зімы будзе на карысьць Расеі. Такі пэрыяд «зацішша» дазволіць расейцам аднавіць сілы, падрыхтаваць рэзэрвістаў. Але, паводле іх, тое, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін працягвае падштурхоўваць сваіх генэралаў да наступу ў гэтых умовах, ёсьць сурʼёзнай памылкай з вайсковага гледзішча.
«Напалеон іранізаваў: „Ніколі не спыняй свайго ворага, пакуль ён робіць памылку“. Гэты афарызм ніколі ня быў больш праўдзівым — Украіна і яе партнэры павінны скарыстацца памылкай Пуціна, працягваючы контранаступ у абставінах, значна больш спрыяльных для Кіева, чым для Масквы», — рэзюмавалі экспэрты Інстытуту вывучэньня вайны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Дырэктар крымскага заапарку вывез з Херсона янота, ламу і восьлікаМенш наступаў і больш абароны. У выведцы Вялікай Брытаніі спрагназавалі, як зіма паўплывае на вайну
У выведцы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі мяркуюць, што зімовыя ўмовы істотна паўплываюць на хаду вайсковых дзеяньняў ва Ўкраіне.
«Зіма прынясе зьмены ва ўмовах канфлікту як для расейскіх, так і для ўкраінскіх сілаў. Зьмены дзённага сьвятла, тэмпэратуры і надвор’я прынясуць унікальныя выпрабаваньні для войскаў», — адзначылі ў выведцы Вялікай Брытаніі.
Паводле брытанскіх выведнікаў, рашэньні расейскага Генэральнага штабу будуць залежаць ад умоваў надвор’я.
«Сьветлавы дзень скароціцца да менш чым 9 гадзін у параўнаньні з 15-16 гадзінамі ў сярэдзіне лета. Гэта прывядзе да меншай колькасьці наступальных дзеяньняў і больш статычных абарончых лініяў», — патлумачылі ў выведцы Вялікай Брытаніі.
Ва ўмовах істотнага пахаладаньня важнае зімовае забесьпячэньне войска. Рост колькасьці ападкаў і хуткасьці ветру разам са сьнегам створаць дадатковыя праблемы для расейскіх сілаў, у якіх і бяз гэтага нізкі маральны дух, а таксама для абслугоўваньня вайсковай тэхнікі.
«Сілы, якім не хапае зімовай вопраткі і жылых памяшканьняў, зь вялікай доляй імавернасьці будуць цярпець ад абмаражэньня. Акрамя таго, вакно „залатой гадзіны“, патрэбнае для выратаваньня цяжка параненага жаўнера, скароціцца прыкладна ўдвая, што значна павялічвае рызыку кантакту з праціўнікам», — адзначылі ў вайсковай выведцы Вялікай Брытаніі.
Вызвалены Херсон. Радасьць людзей, пахаваньні і абгарэлая тэхніка. Якім пакінулі горад расейцы. ФОТА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Прэзыдэнт Украіны: расейцы пакінулі пасьля сябе на Херсоншчыне такія ж зьверствы, як і ў іншых рэгіёнахВайна Расеі супраць Украіны
- А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе на просьбу груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах вобласьцяў. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
- Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, некаторыя яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам. Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб’екты, расейцы пачалі бамбіць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
- 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяраў масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
- З 24 лютага 2022 году Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый і ў Харкаўскай вобласьці.
- Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якіх Расея не кантралявала.
- 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
- У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
- 17 лістапада 2024 году тагачасны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
- З прыходам да ўлады ў ЗША прэзыдэнта Дональда Трампа рэзка актывізавалася тэма магчымых мірных перамоваў. Улетку 2025 году Дональд Трамп правёў шэраг сустрэчаў, у тым ліку з Уладзімірам Зяленскім і Ўладзімірам Пуціным. Аднак дамовіцца пра мірнае пагадненьне ці прынамсі пра асабістую сустрэчу прэзыдэнтаў Украіны і Расеі не атрымалася. Агулам мірныя перамовы дагэтуль не далі істотных вынікаў.
- 1 чэрвеня 2025 году на Дзень расейскай авіяцыі Ўкраіна правяла маштабную апэрацыю «Павуціньне». Служба бясьпекі Ўкраіны зладзіла ўдары па авіябазах па ўсёй тэрыторыі Расеі, зьнішчыўшы дзясяткі расейскіх вайсковых самалётаў. Дакладна невядома, адкуль кіраваліся гэтыя дроны і ці выкарыстоўвалі яны штучны інтэлект для нацэльваньня на расейскія самалёты. Паводле ўкраінскага боку, дахі грузавікоў, дзе хаваліся дроны, адчынялі дыстанцыйна, каб дазволіць квадракоптэрам узьлятаць.
- З пачатку 2024 году па цяперашні час украінскія дроны пашкодзілі мноства расейскіх нафаперапрацоўчых заводаў, што прывяло да істотнага скарачэньня вытворчасьці нафтапрадуктаў у Расеі.
- Лінія фронту ва Украіне на працягу 2025 і на пачатку 2026 году заставалася адносна стабільнай. Пры гэтым расейскія войскі павольна прасоўваліся на асобных участках. З кастрычніка 2025 па сакавік 2026 году Расея захапіла каля 1833 км². На пачатку 2026 году ўкраінскія сілы правялі шэраг удалых контратак. У канцы красавіка 2026 году ўпершыню за доўгі час Ўкраіна адваявала больш тэрыторыі, чым страціла.
Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.