Ва Ўкраіне ў баі загінуў салдат полку імя Кастуся Каліноўскага, яшчэ некалькі параненыя

Шэўрон беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне

Прозьвішча загінулага не называюць. Гэта ўжо 15-ы загінулы беларускідобраахвотнік ва Ўкраіне, пра сьмерць якога ў баявых дзеяньнях стала вядома.

Прэсавая служба Полку Каліноўскага паведаміла, што 7 лістапада падчас выкананьня баявой задачы загінуў баец полку:

«Полк на сувязі з роднымі загінулага. Таксама падчас гэтага бою былі параненыя некалькі нашых ваяроў. Яны былі эвакуаваныя з поля бою, і іх жыцьцю нічога не пагражае. Сьмерць нашага пабраціма — гэта чарговая ахвяра беларускага народу ў вайне супраць расейскай агрэсіі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Хто ёсьць хто сярод беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне. Гайд па фармаваньнях і батальёнах

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Поўз дапамагаць параненаму, калі прыляцеў аскепак». Загінуў беларус-парамэдык з батальёну «Тэрор»