Прэзыдэнт Украіны паведаміў пра 41 вызвалены населены пункт

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі ў вечаровым відэазвароце заявіў, што сёньня ёсьць «добрыя навіны з поўдня».

«Колькасьць украінскіх сьцягоў, якія вяртаюцца на законнае месца ў рамках абарончай апэрацыі, якая працягваецца, ужо дзясяткі. Вызвалены 41 населены пункт. Дзякуй усім нашым героям, якія ажыццяўляюць гэтае прасоўваньне... Але калі мы радуемся, мы ўсе павінны памятаць зараз і заўсёды, што значыць гэты рух: што кожны крок нашых сілаў абароны — гэта жыцьці нашых салдат. Жыцьці, аддадзеныя за свабоду ўкраінцаў. Усё, што цяпер адбываецца, дасягнута месяцамі жорсткай барацьбы. Гэта дасягнута мужнасьцю, болем і стратамі. Гэта ня вораг сыходзіць — гэта ўкраінцы дарагой цаной гоняць акупантаў. Як і на ўсходзе нашай краіны — у Харкаўскай вобласьці. Як і раней на поўначы — Кіеўшчына, Сумшчына, Чарнігаўшчына. Цяпер — Мікалаеўская вобласьць, Херсонская вобласьць», — сказаў Зяленскі.

Ён адзначыў, што расейскія войскі пакінулі пасьля адступленьня тысячы мін і боепрыпасаў, і сказаў пра маштабнае мінаваньне ў Херсоне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча перадала Ўкраіне больш за 1,5 тысячы сыстэмаў Starlink
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кінбурнская каса ўсё яшчэ акупаваная»: украінскія ўлады не пацьвердзілі вызваленьня ўсёй Мікалаеўскай вобласьці
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін апантаны вайной і будзе працягваць яе, пакуль трымае ўладу. Лукашэнку прымусяць далучыцца, — экспэрт Самарукаў