«Наша Ніва»: КДБ затрымліваў 44 супрацоўнікаў Акадэміі навук

Акадэмія навук

Паводле крыніцаў «Нашай Нівы», у структурных падразьдзяленьнях Нацыянальнай акадэміі навук апошнімі днямі супрацоўнікі КДБ затрымлівалі 44 чалавек.

Спасылаючыся на дзьве не названыя крыніцы, «Наша Ніва» паведамляе, што затрыманьні прайшлі ў шэрагу акадэмічных інстытутах, як мінімум адно затрыманьне адбылося ў апараце прэзыдыюму НАН.

Супрацоўнікі КДБ правяралі тэлефоны, вывучалі фотагалерэі і падпіскі на тэлеграм-каналы. Некаторых затрымлівалі і адвозілі на допыты ў КДБ, іншым прапаноўвалі супрацоўніцтва са спэцслужбамі.

Паведамляецца, што прыходзілі таксама ў Цэнтар дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры

Паводле супрацоўнікаў НАН, у некаторых інстытутах КДБісты адсочваюць, якія сайты людзі наведваюць на сваіх працоўных кампутарах.

Крыніцы Свабоды ў Акадэміі навук пацьвердзілі гэтую інфармацыю. Затрыманьні кіраўніцтва АН называе «прафіляктычнымі гутаркамі». Большасьць людзей пасьля размоваў адпусьцілі. Вядома прынамсі пра шэсьць затрыманых.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Фармаваў станоўчы вобраз Зельцара і нэгатыўны — супрацоўнікаў КДБ». За што судзілі вядомага гомельскага валянтэра
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы паведамляюць аб «зачыстцы» сярод асуджаных на «хімію»