У Менску судзяць журналіста Алеся Любенчука. Яму пагражае 6 гадоў зьняволеньня

Аляксандар Любянчук

Любенчука вінавацяць ва ўдзеле ў «экстрэмісцкім фармаваньні».

Працэс над Аляксандрам Любенчуком пачаўся 24 кастрычніка, паведамляе «Вясна». Разгляд справы праходзіць у Менскім гарадзкім судзе.

Журналісту інкрымінуюць артыкул 361-1, ч. 3 Крымінальнага кодэксу («Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім, уваходжаньне асобы ў склад экстрэмісцкага фармаваньня ў мэтах учыненьня злачынства экстрэмісцкай накіраванасьці». Максімальнае пакараньне паводле гэтага артыкулу — 6 гадоў зьняволеньня.

Справу разглядае судзьдзя Алена Ананіч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналісту Алесю Любенчуку выставілі абвінавачаньні

Журналіста Аляксандра Любенчука затрымалі ва ўласным доме ў вёсцы Крывічы сёлета 26 траўня.

Акрамя журналісцкай дзейнасьці Любянчук займаўся дабрачыннасьцю, ладзіў турыстычныя паходы і аднаўляў гісторыка-культурную спадчыну Наваградчыны.

Па звестках Беларускай асацыяцыі журналістаў, цяпер у зняволеньні знаходзіцца 32 прадстаўнікі беларускіх незалежных мэдыя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіста «Белсату» Любенчука аштрафавалі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты