У Краснадарскім краі Расеі вайсковы самалёт упаў на жылы дом

Ілюстрацыйнае фота

У горадзе Ейск у Краснадарскім краі вайсковы самалёт упаў на жылы дом, паведамляе «Медуза».

Паводле аднаго паведамленьня, навучальна-трэніровачны самалёт Л-39 упаў у двары на Камуністычнай вуліцы. Пасьля крушэньня агонь перакінуўся на жылы дзевяціпавярховы дом.

Паводле іншага паведамленьня, упаў самалёт Су-34.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Другі тыдзень ідуць расейскія атакі на цывільныя аб’екты Ўкраіны: атакавалі Кіеў, Мікалаеў і іншыя гарады. ФОТА