На магіле Вітольда Ашурка зьявіўся помнік. ФОТА

Помнік на магіле Вітольда Ашурка

13 кастрычніка палітвязню споўнілася б 52 гады.

Цяпер на магіле Вітольда зьявіўся помнік.

Вітольд Ашурак памёр у шклоўскай калёніі ў траўні 2021 году. У яго спынілася сэрца. Сваякі і блізкія палітвязьня падазраюць, што гэта адбылося пасьля катаваньняў у турме.

Менавіта Вітольд быў першым палітзьняволеным за падзеі 2020 году, хто расказаў пра масавае пазначэньне палітвязняў у калёніях жоўтымі біркамі.

Свабода публікавала ўспаміны ягоных сяброў і вытрымкі зь лістоў Вітольда на волю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Мы вернемся. Мы абавязкова вернемся!». Фрагмэнты лістоў Вітольда Ашурка з турмы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Абы былі папяросы і кава, і я выжыву дзе заўгодна!». Вітольду Ашурку 52 гады. Кранальныя факты пра яго і дзіцячыя фота