Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябар загінулага ў калёніі Вітольда Ашурка расказаў пра ад'езд зь Беларусі. Відэа


Акцыя каля рэстарану «Поедем поедим» 21 чэрвеня 2018 году. Сяргей Пантус (зьлева) і Вітольд Ашурак
Акцыя каля рэстарану «Поедем поедим» 21 чэрвеня 2018 году. Сяргей Пантус (зьлева) і Вітольд Ашурак

На гэтым тыдні брат і сябар загінулага ў калёніі Вітольда Ашурка зьехалі зь Беларусі праз пагрозу перасьледу. Актывісты зь Бярозаўкі Андрэй Ашурак і Сяргей Пантус тэрмінова пакінулі Беларусь, і цяпер яны ў Польшчы.

«Нам паступіла інфармацыя, што няважна якім чынам, няважна за што, але мы павінны сесьці надоўга», — пракамэнтаваў ад'езд Сяргей Пантус. У інтэрвію «Настоящему времени» ён разказаў некаторыя падрабязнасьці.

15 сьнежня, да жыхароў Лідчыны сталі прыходзіць сілавікі ў межах крымінальнай справы, якую завялі неўзабаве пасьля прысуду Вітольду Ашурку — за тое, што людзі выгукнулі ў залі «Ганьба» (артыкул 339 КК Беларусі «хуліганства»).

Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведамляў, што тыя, хто раней праходзіў па справе сьведкамі, сталі падазраванымі. Брат Вітольда Андрэй Ашурак праходзіў па гэтай справе сьведкам. Да яго дадому таксама напярэдадні прыходзіла міліцыя.

Актывісты зь Бярозаўкі змагаліся за вырашэньне экалягічных праблем у рэгіёне. Яны ўдзельнічалі ў выбарчай кампаніі Вітольда Ашурка на парлямэнцкіх выбарах. Усталёўвалі крыжы і помнікі паўстанцам Кастуся Каліноўскага.

Вітольд Ашурак памёр у шклоўскай калёніі пры нявысьветленых абставінах сёлета ў траўні. Пасьля пратэстаў 2020 году яго асудзілі на 5 год калёніі.

У Бярозаўцы засталася 83-гадовая маці Вітольда і Андрэя Ашуркаў Алена Міронаўна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG