Ужо сёньня: Дзень народзінаў Адама Бабарэкі і Валянціна Стэфановіча, 80 гадоў таму нацысты зьнішчылі Кобрынскае гета

Адам Бабарэка

Падзеі 14 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі

14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці.

Дзень у гісторыі

1066 — адбылася бітва пры Гастынгсе — першая і апошняя значная спроба процістаяньня нармандзкай заваёве Англіі.

1529 — скончылася аблога туркамі Вены. Турэцкая армія сышла ад гарадзкіх муроў ні з чым.

1773 — у Рэчы Паспалітай створана Адукацыйная камісія — першае ў сьвеце міністэрства адукацыі.

1806 — бітва пры Ене і Аўэрштаце, разгром Напалеонам войска Прусіі, які прывёў да выхаду Прусіі з вайны.

1851 — у Лёндане заснаванае адно з найбольшых прэс-агенцтваў у сьвеце Reuters.

1921 — у Кіеве пачаў працу першы Ўсеўкраінскі сабор украінскай аўтакефальнай царквы.

1942 — нацысты зьнішчылі Кобрынскае гета.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Латвіі прынялі закон аб кампэнсацыі ахвярам Галакосту

1947 — амэрыканскі пілёт Чарлз Егер упершыню пераадолеў гукавы бар’ер.

1953 — з канвэера Менскага трактарнага заводу сышоў першы трактар «Беларусь».

1962 — амэрыканскі самалёт-выведнік выявіў на Кубе савецкія ракеты, пачатак Карыбскага крызісу.

1964 — пленум ЦК КПСС зьняў з пасады першага сакратара ЦК Мікіту Хрушчова і абраў на ягонае месца Леаніда Брэжнева.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паміж ГУЛАГам і Акрэсьціна. Чаму ў брэжнеўскім СССР было лепш, чым у сёньняшняй Беларусі

1981 Хосьні Мубарака абралі прэзыдэнтам Эгіпту. На гэтай пасадзе ён заставаўся амаль 30 гадоў.

У гэты дзень нарадзіліся

1890 Дуайт Эйзэнгаўэр, 34-ы прэзыдэнт ЗША, камандуючы амэрыканскімі войскамі ў Эўропе падчас Другой сусьветнай вайны.

1898Яўхім Кіпель, навуковец, палітык, вязень ГУЛАГу, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША

Яўхім Кіпель

1899 Адам Бабарэка, беларускі пісьменьнік, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб’яднаньняў «Маладняк» і «Ўзвышша».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 20 фактаў пра Адама Бабарэку, якому польскія жаўнеры выразалі на плячах пяціканцовыя зоркі

1903 Сямён Косбэрг, савецкі канструктар авіяцыйных і ракетных рухавікоў. Пад ягоным кіраўніцтвам створана сэрыя вадкасных ракетных рухавікоў, якія выводзілі ў космас касьмічныя караблі, спадарожнікі Зямлі і аўтаматычныя міжплянэтныя станцыі. Яго імем названыя вуліца ў Слуцку і кратэр на Месяцы.

1915Усевалад Краўчанка, беларускі пісьменьнік, загадкава загінуў у Францыі ў 1961 годзе.

Усевалад Краўчанка

1940Кліф Рычард, брытанскі сьпявак.

1943Гары Паганяйла, беларускі адвакат і праваабаронца.

Гары Паганяйла

1946 Дэн Маккафэрці, заснавальнік і вакаліст рок-гурту «Nazareth».

1973Анжаліка Борыс, польская грамадзкая дзяячка Беларусі.

Анжаліка Борыс

1972Валянцін Стэфановіч, беларускі праваабаронца, палітычны вязень.

Палітвязень, праваабаронца Валянцін Стэфановіч разам зь сям'ёй

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволеным праваабаронцам «Вясны» перакваліфікавалі абвінавачаньні. Ім пагражае да 12 гадоў турмы

У памяці

2004 Іван Шамякін, беларускі пісьменьнік.

Іван Шамякін, 1971 г. Фота Ўладзімера Крука

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 20 нечаканых фактаў пра Івана Шамякіна, які нарадзіўся 100 гадоў таму