Малдова заявіла пра парушэньне яе паветранай прасторы. Расейскага пасла выклікалі ў МЗС

Міністар замежных спраў Малдовы Ніку Папэску

Суседняя з Украінай дзяржава заявіла, што расейцы 10 кастрычніка парушылі яе паветраную прастору.

«Тры крылатыя ракеты, выпушчаныя з расейскіх вайсковых караблёў у Чорным моры, прайшлі праз тэрыторыю нашай краіны ў раёне вёскі Каўбасна і гораду Сарокі. Парушэньне нашай нацыянальнай паветранай прасторы абсалютна не дапушчальнае», — гаворыцца ў заяве МЗС Малдовы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Кіеў і іншыя гарады Ўкраіны пад інтэнсіўным расейскім абстрэлам. Ёсьць ахвяры і разбурэньні

Пасла РФ у Малдове Алега Васьняцова выклікалі ў МЗС у Кішынэве пасьля заявы ведамства аб парушэньні паветранай прасторы.

Выклік даслаў кіраўнік малдаўскай дыпляматыі Ніку Папэску, піша Ziarul de Gardă.

Міністэрства абароны Малдовы адзначыла, што ва ўзаемадзеяньні з адказнымі структурамі ў краіне ўважліва сочыць за сытуацыяй у рэгіёне і рашуча асуджае напады Расеі на гарады Ўкраіны, якія прывялі да ахвяр.

У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны паведамілі, што ў сувязі з расейскімі абстрэламі і пашкоджаньнямі аб’ектаў крытычнай інфраструктуры на захадзе Ўкраіны, у рабоце пунктаў пропуску на мяжы з Эўрапейскім Зьвязам і Малдовай магчымыя праблемы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Малдове ўдзельнікі антыўрадавай акцыі паставілі намёты каля прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Кішынёў запатрабаваў ад амбасадара Беларусі тлумачэньняў за словы Лукашэнкі аб магчымым уцягваньні Малдовы ў вайну