Украіна прызнала Курыльскія астравы японскімі

Курыльскія астравы, 1971 год

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі абвясьціў пра тое, што Ўкраіна прызнае Курыльскія астравы часткай Японіі. Ён падпісаў адпаведнае рашэньне, а Вярхоўная Рада Ўкраіны зрабіла заяву на гэты конт.

Зяленскі заявіў, што Украіна пацьвярджае сваю павагу да «сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласьці Японіі, у тым ліку яе Паўночныя тэрыторыі, якія працягваюць заставацца пад акупацыяй Расейскай Фэдэрацыі». Прэзыдэнт Украіны заклікаў сусьветную супольнасьць выказаць аналягічную пазыцыю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея скасавала пагадненьне зь Японіяй аб бязьвізавым уезьдзе на Паўднёвыя Курылы

Астравы паўднёвай часткі Курыльскай грады пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны адышлі да СССР, аднак Японія на працягу ўсіх гэтых гадоў выказвала тэрытарыяльныя прэтэнзіі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Японія будзе называць Курылы акупаванымі Расеяй тэрыторыямі