Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія будзе называць Курылы акупаванымі Расеяй тэрыторыямі


Былы прэм'ер-міністар Японіі Таро Асо на Днях „Паўночных тэрыторыяў“, 2006. Архіўнае фота
Былы прэм'ер-міністар Японіі Таро Асо на Днях „Паўночных тэрыторыяў“, 2006. Архіўнае фота

Токіё будзе афіцыйна называць паўднёвыя Курыльскія выспы «спрадвечнай тэрыторыяй Японіі, якая знаходзіцца пад незаконнай акупацыяй».

Гэтае азначэньне ёсьць у чарнавіку новага выпуску «Сіняй кнігі дыпляматыі» — урадавага даведніка аб замежнай палітыцы краіны. Пра гэта паведамляе агенцтва «Кёдо Цусін».

Японія прэтэндуе на чатыры паўднёвыя астравы Курыльскай грады — Эторофу, Кунасіры, Сікотан і групу Хабомай — з канца Другой сусьветнай вайны, калі яны былі анэксаваныя Савецкім Саюзам і японцаў зь іх выселілі. У 1956 годзе Масква і Токіё падпісалі дэклярацыю аб завяршэньні ваенных дзеяньняў, аднак мірную дамову так і не заключылі.

Да 2003 году японская дыпляматыя афіцыйна называла выспы «незаконна акупаванымі», а да 2012 году — «спрадвечнымі землямі». З 2012 году ўрад унікаў такіх формулаў, спадзеючыся дасягнуць кампрамісу з Расеяй.

Японія была гатовая вярнуцца да дэклярацыі аб астравах 1956 году. У ёй СССР згаджаўся перадаць Японіі выспы Хабомай і Сікотан пасьля падпісаньня мірнай дамовы паміж дзьвюма краінамі. У 2019 годзе прэм’ер-міністар Японіі Сіндзо Абэ заявіў, што пакляўся паставіць кропку ў пытаньні аб Курыльскіх астравах. Аднак перамовы так ні да чаго і не прывялі.

У пачатку сакавіка кіраўнік МЗС Японіі Ёсімаса Хаясі на выступе ў парлямэнце назваў гэтыя тэрыторыі «спрадвечна японскімі». Потым, на асобнай прэс-канфэрэнцыі, ён заявіў, што яны «незаконна акупаваныя». Пасьля гэтага Масква фактычна спыніла мірныя перамовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG