Пуцін падпісаў указ аб восеньскім прызыве

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб восеньскім прызыве.

Паводле дакумэнту, апублікаванага на партале прававой інфармацыі, у расейскае войска прызавуць 120 тысяч чалавек.

У расейскім Генэральным штабе заявілі, што прызыўнікоў ня будуць адпраўляць на вайну ва Ўкраіну, а пасьля дэмабілізацыі яны адправяцца дадому.

  • Уладзімір Пуцін 21 верасьня абвясьціў у Расеі мабілізацыю, назваўшы яе «частковай». Улады заявілі аб плянах набраць у войска 300 тысяч рэзэрвістаў, якія прайшлі службу і маюць досьвед удзелу ў баявых дзеяньнях. Гэтыя сьцьвярджэньні не прапісаныя ў афіцыйным указе аб мабілізацыі, і зь першага дня яе правядзеньня з розных рэгіёнаў паступаюць паведамленьні аб парушэньні заяўленых абмежаваньняў. Паводле зьвестак некаторых расейскіх СМІ, на вайну з Украінай улады плянуюць мабілізаваць больш за мільён грамадзян.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскі рэпэр забіў сябе ў знак пратэсту супраць мабілізацыі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія наступствы будзе мець анэксія Расеяй 4 вобласьцяў Украіны? Дыскусія экспэртаў