Ужо сёньня: гадавіна прыняцьця першага Статуту ВКЛ

Фрагмэнт Статуту ВКЛ 1529 году

Падзеі 29 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дзень у гісторыі

1529 — зацьверджаны першы Статут Вялікага Княства Літоўскага.

1772 — першы падзел Рэчы Паспалітай зацьверджаны Соймам.

1872 — адкрылася Полацкая настаўніцкая сэмінарыя.

1938 — падпісаная Мюнхэнская дамова. Італія, Вялікая Брытанія і Францыя пагадзіліся з анэксіяй Нямеччынай Судэцкай вобласьці Чэхаславаччыны.

1939 — зьнішчаны абраз Будслаўскай Маці Божай (адрэстаўраваны ў 1991).

Абраз Будслаўскай Маці Божай

1941 — масавы расстрэл нацыстамі цывільных жыхароў ва ўрочышчы Бабін Яр (цяпер у межах Кіева).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Немцы і памяць пра Бабін Яр як прыклад для Расеі

У гэты дзень нарадзіліся

106 да н. э. — Гнэй Пампэй Вялікі, рымскі палкаводзец і неаднаразовы консул рэспублікі.

1547 — Мігель Сэрвантэс, гішпанскі пісьменьнік.

1823 — Уладзіслаў Сыракомля, паэт, краязнаўца, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1860-х, палітвязень.

Уладзіслаў Сыракомля

1866 — Міхайла Грушэўскі, украінскі гісторык, старшыня Цэнтральнай Рады.

1880 — Сяргей Сахараў, беларускі фальклярыст, этнограф, пэдагог.

1891 — Аркадзь Смоліч, беларускі навуковец, палітычны і грамадзкі дзеяч, міністар сельскай гаспадаркі ўраду БНР.

Аркадзь Смоліч, 1918.

1904 — Леў Голуб, беларускі кінарэжысэр, сцэнарыст, народны артыст Беларускай ССР.

1912 — Мікелянджэла Антаніёні, італьянскі кінарэжысэр.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Гуэры ў Пінабілі

1923 — Арсень Лабовіч, беларускі тэатразнавец, крытык.

1943 — Лех Валэнса, заснавальнік польскага прафсаюзу «Салідарнасьць», а пазьней прэзыдэнт Польшчы, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лех Валэнса ўкраінцам: «Хачу папрасіць, каб вы абаранілі сьвет»

1946 — Іван Гайшун, матэматык, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

1958 — Адам Глобус, пісьменьнік і мастак.

1959 — Вітаўт Мартыненка, музычны журналіст.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Бэрсэрк, але не дэструктыўны. Хто такі Вітаўт Мартыненка