У Ізраілі выпусьцілі беларускамоўны кліп за мір ва Ўкраіне. ВІДЭА

Ілюстратыўнае фота

Музыкі з Ізраілю, які згуртаваліся вакол Фонду «ŻYVI» «Дапамога пацярпелым ад дыктатуры», выпусьцілі кліп супраць вайны Расеі ва Ўкраіне. 

«Гэта адбылося. Мы працавалі над гэтым трэкам паўгода. Гэта быў цуд і нешта такое, што немагчыма апісаць. Улічваючы, што мы ўсе жывем у розных краінах, што паміж намі — тысячы кілямэтраў, мы зрабілі гэта разам.

Самае галоўнае: распаўсюджвайце гэты самотнік.

Вашыя данаты — гэта дапамога і крок да перамогі Ўкраіны і Беларусі», — напісалі стваральнікі кампазыцыі «КВЕТКІ» ў фэйсбуку.

У запісе музычнага твору ўзялі ўдзел музыкі з Ізраілю, Нямеччыны і Польшчы з праекту «слухацьЎнавушніках»:

  • Ірэна Катвіцкая — вакал
  • Уладзімер Пугач — вакал
  • Барыс Штэрн — вакал, сынтэзатары, аранжыроўка
  • Канстанцін Гутман — віалянчэль, аранжыроўка, мастэрынг.

У кліпе выкарысталі малюнкі з выставы фундацыі FreeShop Fundacja «ŻYVI».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Вільні перайменавалі «Рускі драматычны тэатар». Гэта рэакцыя на расейскую агрэсію ва Ўкраіне