Судзяць рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука

Сяргей Сацук

Рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука, якога затрымалі летась 8 сьнежня, абвінавачваюць паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Працэс ідзе ў Менскім гарадзкім судзе з 10:00. Суд, як чакаецца, будзе адкрыты. Справу Сяргея Сацука разглядае судзьдзя Менскага гарадзкога суду Сьвятлана Бандарэнка, паведаміў БАЖ. Менавіта яна адправіла за краты журналістку Кацярыну Барысевіч.

Адразу Сацука абвінавацілі ў атрыманьні хабару. Празь нейкі час журналіст паведаміў у лісьце зь СІЗА пра новыя абвінавачаньні.

БАЖ здолела даведацца праз былога сукамэрніка Сяргея, што цяпер рэдактара «Ежедневника» вінавацяць яшчэ і ў распальваньні варожасьці (арт.130 КК) і перавышэньні ўлады альбо службовых паўнамоцтваў (арт.426 КК). Якіх канкрэтна дзеяньняў рэдактара «Ежедневника» тычацца абвінавачаньні, невядома.

Хто такі Сяргей Сацук

Сяргей Сацук — журналіст-расследнік, рэдактар беларускага партала «Ежедневник» (ej.by).

Ён быў затрыманы 8 снежня 2021 году. Яго абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 430 (Атрыманне хабару), арт. 130 (Распальваньне варожасьці), арт. 426 (Перавышэнні ўлады альбо службовых паўнамоцтваў). Якіх канкрэтна дзеянняў рэдактара тычацца абвінавачанні, невядома.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчыя перадалі справу рэдактара «Ежедневника» Сацука для накіраваньня ў суд
  • Рэдактара «Ежедневника» затрымалі 8 сьнежня 2021 году. У той дзень дома ў журналіста прайшоў чарговы ператрус, а самога Сяргея зьмясьцілі ў СІЗА.
  • Праваабаронцы прызналі Сяргея Сацука палітычным вязьнем.
  • Зараз у няволі ў Беларусі 28 прадстаўнікоў мэдыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Сацук просіць перадаваць лекі, Слаўнікаву прызначылі адказнай за добры настрой у камэры
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты