На здымках відаць пахаваньні, якія засталіся пасьля адыходу расейскіх войскаў з тэрыторыі, якая знаходзілася некалькі месяцаў пад іх акупацыяй.
На некаторых магілах ёсьць вянкі. На крыжах, устаноўленых над месцамі пахаваньняў, відаць надпісы: «ВСУ, 17 чалавек, з моргу», «345», «412». Упаўнаважаны ў пытаньнях асобаў, якія прапалі бязь вестак, Алег Каценка пацьвердзіў праўдзівасьць здымкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі прыехаў у вызвалены з расейскай акупацыі Ізюм, там зноў паднялі ўкраінскі сьцяг. ФОТАУ сваю чаргу, дарадца кіраўніка Міністэрства бароны Аляксей Капыцька заявіў, што «разбурэньні, нанесеныя акупантамі ў Ізюме, параўнальныя паводле маштабаў з разбурэньнямі ў некалькіх Барадзянках, а паводле колькасьці ахвяр, — мінімум зь дзьвюма Бучамі Кіеўскай вобласьці».
Паводле слоў Капыцькі, на Ізюм расейскія войскі «абвалілі больш ракет, чым на Марыюпаль, хаця насельніцтва ў Ізюме было прыблізна ў 10 разоў менш».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адміністрацыя Ізюму: Прынамсі тысяча жыхароў гораду забітыяРаней аб гібелі ў Ізюме ня менш за тысячу цывільных асобаў паведамляў дэпутат Ізюмскай гарадзкой рады Максім Стрэльнікаў. «Згодна з той інфармацыяй, якой мы валодаем, мінімум тысяча мясцовых грамадзян загінулі з прычыны ваенных дзеяньняў. Але, на жаль, яшчэ больш людзей пацярпелі, таму што ім не змаглі своечасова аказаць мэдычную дапамогу. Расейскія акупанты яшчэ ў сакавіку зьнішчылі ўсе мэдустановы ў Ізюме», — заявіў дэпутат.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расейцы былі тут, а потым пачалі лямантаваць, уцякаць у танкі і зьяжджаць». Як жыхары Харкаўшчыны сустракаюць вызваленьне ад акупацыі