Ва Ўкраіне арыштавалі гелікоптэр і запчасткі, завезеныя зь Беларусі і Расеі для рамонту

Арышт маёмасьці адбыўся ў межах крымінальнай справы па артыкуле аб калябарацыйнай дзейнасьці

Суд ва Ўкраіне арыштаваў маёмасьць агульным коштам амаль 300 мільёнаў грыўняў, паведаміў офіс генэральнага пракурора Ўкраіны.

Пад арышт падпалі гелікоптэр, часткі вінта да яго і авіяцыйны турбарэактыўны рухавік.

«Да пачатку поўнамаштабнай збройнай агрэсіі РФ супраць Украіны гэтая маёмасьць была ўвезеная на некалькі ўкраінскіх прадпрыемстваў для рамонту па замове Мінабароны Рэспублікі Беларусь, беларускіх і расейскіх прадпрыемстваў», — гаворыцца ў паведамленьні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне арыштавалі актывы кампаніі, зарэгістраванай на дачку ўласьніка ТАА «Санта Брэмар»

Пракуратура дадала, што цяпер арыштаваная маёмасьць знаходзіцца ў працэсе перадачы на патрэбы Ўзброеных сіл Украіны.

Арышт адбыўся ў межах крымінальнай справы па артыкуле аб калябарацыйнай дзейнасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інстытут вывучэньня вайны: Украіна пераламіла ход вайны. Генштаб Узброеных сіл Украіны: расейцы імкліва пакідаюць свае пазыцыі