ААН: Ахвярамі вайны ва Ўкраіне сталі больш за 14 тысяч мірных жыхароў

У ААН пацьвердзілі дадзеныя пра больш за 14 тысяч ахвяраў сярод цывільных асоб з пачатку вайны ва Ўкраіне 24 лютага.

«Па стане на сёньня намі праверана і пацьверджана 14 059 ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва», — заявіла падчас вечаровага брыфінгу 9 верасьня кіраўніца Маніторынгавай місіі ААН па правах чалавека ва Ўкраіне Матыльда Богнэр.

Паводле яе, у выніку баявых дзеяньняў загінулі сама меней 5767 цывільных асобаў, 8292 атрымалі раненьні.

«Мы неаднаразова адзначалі, што фактычныя лічбы, верагодна, зьяўляюцца значна большымі», — дадала яна.

Таксама, паводле Матыльды Богнэр, з 24 лютага місія ААН пацьвердзіла, што сама меней 416 чалавек сталі ахвярамі адвольных затрыманьняў і гвалтоўных зьнікненьняў на тэрыторыях, акупаваных Расейскай Фэдэрацыяй, або на тэрыторыях, якия щ той час кантралявалі Ўзброенымі сіламі РФ і зьвязанымі зь імі ўзброенымі групы. Зь іх 16 былі знойдзеныя мёртвымі, 166 вызваленыя.