Літва зьбіраецца падоўжыць рэжым надзвычайнага становішча да 16 сьнежня
Чакаецца, што такое рашэньне будзе прынята 7 верасьня, піша BNS.
Раней рэжым надзвычайнага становішча раней быў працягнуты да 15 верасьня. Ён прадугледжвае абмежаваньні на распаўсюд расейскіх і беларускіх дзяржаўных радыё і тэлепраграм. Таксама забаронены сходы з мэтай падтрымкі ў любой форме і маштабе дзеяньняў Расеі і Беларусі.
Надзвычайнае становішча таксама прадугледжвае ўзмацненьне жорсткасьці візавага рэжыму, узмацненьне кантролю на мяжы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Літва падоўжыла рэжым надзвычайнай сытуацыі ў сувязі з агрэсіўнымі дзеяньнямі Расеі і БеларусіРасейцам абмежавалі ўезд у краіны Балтыі
7 верасьня стала вядома, што краіны Балтыі дасягнулі пагадненьня аб абмежаваньні на ўезд расейцам з шэнгенскай візай. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс у Twitter.
Адпаведную інфармацыю таксама агучылі на прэс-канферэнцыі кіраўнікоў МЗС краін Балтыі і Паўночнай Эўропы.
«Краіны Балтыі дасягнулі дамоўленасьці аб істотным абмежаваньні (зь некаторымі выключэньнямі) перасячэньня мяжы грамадзянамі Расейскай Фэдэрацыі, якія маюць шэнгенскія візы ЭЗ. Рашэньні будуць прымацца нацыянальнымі ўрадамі ў адпаведнасьці з нацыянальнымі працэдурамі і ўступяць у сілу адначасова», — гаворыцца ў паведамленьні.
Чакаецца, што рашэньне набудзе моц 15 верасьня. Беларусаў яно не закране.
У выніку расейцы з шэнгенскімі візамі ня змогуць перасякаць сухапутныя межы краін Балтыі з боку Расеі і Беларусі. Выключэньне зробяць для кіроўцаў фур, дыпляматаў і тых, хто ўяжджае зь сямейных і гуманітарных прычынаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Польшча, Латвія, Літва і Эстонія плянуюць абмежаваць уезд расейцам з шэнгенскімі візаміЛатвія прыпыняе супрацоўніцтва зь Беларусьсю яшчэ ў дзьвюх сфэрах
Латвія з 9 верасьня зьбіраецца прыпыніць супрацоўніцтва зь Беларусьсю ў эканамічнай і навукова-тэхнічнай сфэрах. Такое рашэньне ў аўторак 6 верасьня прыняў Кабінэт міністраў Латвіі.
Пагадненьне паміж урадамі дзьвюх краін падпісалі 21 красавіка 2004 году ў Менску. Яго мэтай было стварэньне спрыяльных умоў для эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама пашырэньне ўзаемаадносін у галіне эканомікі і тэхналёгій. Дамова датычылася прамысловай сфэры, турызму, транспарту, фармацэўтыкі, сельскай гаспадаркі, інвэстыцыйнай палітыкі, інавацый і г.д. Дзеяньне пагадненьня, згодна з рашэньнем ураду Латвіі, прыпыняецца з 9 верасьня 2022 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Кіраўнік МЗС Літвы: Беларусь — «часткова акупаваная краіна»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Літва ўручыла Беларусі ноту пратэсту ў сувязі з пашкоджаньнем агароджы на мяжыВайна Расеі супраць Украіны
- А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе на просьбу груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах вобласьцяў. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
- Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, некаторыя яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам. Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб’екты, расейцы пачалі бамбіць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
- 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяраў масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
- З 24 лютага 2022 году Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый і ў Харкаўскай вобласьці.
- Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якіх Расея не кантралявала.
- 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
- У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
- 17 лістапада 2024 году тагачасны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
- З прыходам да ўлады ў ЗША прэзыдэнта Дональда Трампа рэзка актывізавалася тэма магчымых мірных перамоваў. Улетку 2025 году Дональд Трамп правёў шэраг сустрэчаў, у тым ліку з Уладзімірам Зяленскім і Ўладзімірам Пуціным. Аднак дамовіцца пра мірнае пагадненьне ці прынамсі пра асабістую сустрэчу прэзыдэнтаў Украіны і Расеі не атрымалася. Агулам мірныя перамовы дагэтуль не далі істотных вынікаў.
- 1 чэрвеня 2025 году на Дзень расейскай авіяцыі Ўкраіна правяла маштабную апэрацыю «Павуціньне». Служба бясьпекі Ўкраіны зладзіла ўдары па авіябазах па ўсёй тэрыторыі Расеі, зьнішчыўшы дзясяткі расейскіх вайсковых самалётаў. Дакладна невядома, адкуль кіраваліся гэтыя дроны і ці выкарыстоўвалі яны штучны інтэлект для нацэльваньня на расейскія самалёты. Паводле ўкраінскага боку, дахі грузавікоў, дзе хаваліся дроны, адчынялі дыстанцыйна, каб дазволіць квадракоптэрам узьлятаць.
- З пачатку 2024 году па цяперашні час украінскія дроны пашкодзілі мноства расейскіх нафаперапрацоўчых заводаў, што прывяло да істотнага скарачэньня вытворчасьці нафтапрадуктаў у Расеі.
- Лінія фронту ва Украіне на працягу 2025 і на пачатку 2026 году заставалася адносна стабільнай. Пры гэтым расейскія войскі павольна прасоўваліся на асобных участках. З кастрычніка 2025 па сакавік 2026 году Расея захапіла каля 1833 км². На пачатку 2026 году ўкраінскія сілы правялі шэраг удалых контратак. У канцы красавіка 2026 году ўпершыню за доўгі час Ўкраіна адваявала больш тэрыторыі, чым страціла.
Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.