Беларускі добраахвотнік загінуў падчас наступу на Херсоншчыне, некалькі беларусаў параненыя

Ілюстрацыйнае фота

Страты здарыліся ў беларускім батальёне «Тэрор», які раней быў часткай палка імя Кастуся Каліноўскага, але нядаўна ад яго адкалоўся, паведамляе «Наша Ніва». Паводле выданьня, машына з байцамі была падбітая мінай або снарадам, кіроўца загінуў.

Яшчэ некалькі беларусаў, атрымалі раненьні, але ўсе яны жывыя, знаёмыя з імі байцы лічаць, што раненьні лёгкія.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларуская армія цалкам небаяздольная». Добраахвотнік «Пацук» быў афіцэрам у Печах, а ва Ўкраіне намесьнікам «Волата» і «Брэста»

Батальёнам «Тэрор» кіруюць Радыён «Гена» Батулін і Алег «Вараг» Васільеў.

Нядаўна, пасьля ўнутранага канфлікту Батуліна і Васільева з кіраўніцтвам палка Каліноўскага, батальён «Тэрор» адкалоўся ад палка і далучыўся да іншай часьці Ўзброеных сілаў Украіны, пакінуўшы за сабой назву «Тэрор».

На сёньня ў розных злучэньнях на ўкраінскім баку загінулі 12 беларусаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расейцы ваююць за яхты Абрамовіча і палацы Пуціна». Добраахвотнік «Альгерд» пра Старыя Дарогі, «Малады фронт» і вайну
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «„Брэст“ ніколі нікога ня кідаў, а палонныя „Тромблі“ і „Клешч“ — сапраўдныя героі». Беларус «Тор» пра службу ў войску і сьмерць пабрацімаў