На «Гродна Азот» падчас рамонту цэху загінуў рабочы

«Гродна Азот»

Загінуў дэфэктаскапіст Уладзімер Дарашэнка. Ён працаваў на заводзе 18 гадоў.

Трагедыя адбылася пры рамонце цэха «Карбамід-3», паведаміла газэта прадпрыемства «Гродненский химик».

«Гродна Азот» называе прычынай гібелі «трагічны зьбег абставінаў» і заяўляе, што віну наймальніка ці работніка ў гэтым ня выявілі. Вядзецца праверка інцыдэнту.

На пачатку верасьня тэлеграм-канал «Стачком Азота» паведаміў, што на заводзе «Гродна Азот» адбылася надзвычайная сытуацыя, у якой пацярпелі два чалавекі.

Паводле папярэдняй інфармацыі каналу, адбылася «блякаваньне перадкляпанаў на лініі аміяку і выхад прадукту». Пацярпелі працаўнікі, якія дасьледавалі калёну, унутры якой апынуўся аміяк.

Пазьней інфармацыя пра надзвычайнае здарэньне зьявілася ў афіцыйнай газэце «Гродненский химик». Там напісалі пра «двух пацярпелых супрацоўнікаў падраднай арганізацыі, якія без папярэдняга афармленьня дакумэнтаў і ўзгадненьня з кіраўніцтвам цэху «Аміяк-3» прыступілі да ліквідацыі заўваг у выкананьні дапаможных работ на бягучым рамонце тэхналягічнага аб’екту падразьдзяленьня».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мае малыя вырастуць безь мяне». Расказваем пра азотаўцаў, якіх чакае суд у справе «Рабочага руху»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На заводзе «Гродна Азот» адбылася аварыя, два чалавекі пацярпелі