МАГАТЭ накіравала місію спэцыялістаў на Запароскую АЭС, захопленую расейскімі войскамі

Місія МАГАТЭ на Запароскую АЭС

Яны наведаюць Энэргадар, дзе знаходзіцца станцыя, ужо на гэтым тыдні.

Пра сфармаваную групу паведаміў кіраўнік Міжнароднага агенцтва атамнай энэргетыкі(МАГАТЭ) Рафаэль Гросі. Ён таксама вызначыў асноўныя мэты місіі, якая прыедзе ва Ўкраіну:

  • ацаніць фізычныя пашкоджаньні;
  • вызначэньне функцыянальнасьці сыстэм бясьпекі і абароны;
  • ацаніць умовы пэрсаналу;
  • выканаць тэрміновыя ахоўныя мерапрыемствы.

Горад Энэргадар і Запароская АЭС, найбуйнейшая ў Эўропе, з канца лютага пад кантролем расейскіх войскаў.

Цягам лета Расея і Ўкраіна неаднаразова абвінавачвалі адна адну ў абстрэлах атамнай электрастанцыі і стварэньні пагрозы ядзернай бясьпецы. Таксама Расея разьмясьціла каля станцыі вайсковую тэхніку.

Украіна і Расея абвінавацілі адна адну ў абстрэле жылых раёнаў Энэргадару вечарам 28 жніўня. Бакі лічаць гэта правакацыяй напярэдадні візыту спэцыялістаў МАГАТЭ. Паведамляецца пра 9 загінулых у выніку ўдараў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Енергоатом» заявіў аб рызыках уцечкі вадароду і распыленьні радыеактыўных рэчываў на Запароскай АЭС

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Супрацоўнікі Запароскай АЭС расказалі аб пагрозах ад расейскіх вайскоўцаў напярэдадні візыту МАГАТЭ