Мікалай Аўтуховіч паскардзіўся ў суд на ўмовы ўтрыманьня ў СІЗА

Мікалай Аўтуховіч

Скаргу палітвязьня на турму № 1 Горадні суд разглядае 25 жніўня.

Разгляд скаргі Мікалая Аўтуховіча правядзе судзьдзя Артур Лешык, піша «Вясна». Палітвязень скардзіцца на ўмовы ўтрыманьня ў турме.

Мікола Аўтуховіч вельмі слабы, ён адыходзіць ад сухой галадоўкі, якую вёў 21 дзень, і толькі 1 жніўня пачаў піць вадкасьці.

З 8 жніўня яго сталі прыводзіць на суд. Зьняволенага прадпрымальніка прымушаюць уставаць, калі трэба адказваць на пытаньні, хоць ён кажа, што яму гэта зацяжка.

Раней турэмны мэдык агледзеў вязьня і сказаў, што той у парадку, а болі Мікалая ён назваў «бытавой зьявай».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Мікола Аўтуховіч пачаў патроху есьці турэмныя кашы, але адказваць на лісты ня мае сілаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Фігуранта «справы Аўтуховіча» Ўладзімера Гундара зноў зьбіраюцца зьмясьціць у карцар