Фігуранта «справы Аўтуховіча» Ўладзімера Гундара зноў зьбіраюцца зьмясьціць у карцар

Уладзімер Гундар
Уладзімер Гундар

Пра гэта паведаміла дачка 61-гадовага палітвязьня.

«Тата сказаў, што зноў чакае на карцар (7 сутак). Яму гэта ўжо абвясьцілі. Але калі загад будзе прыведзены ў выкананьне, невядома. Магчыма, гэта адбудзецца, калі з карцара выпусьцяць Вольгу Маёраву. У сувязі з гэтым прасіў не передаваць яму перадач, каб не сапсаваліся. Лістоў ад таты не атрымліваю ўжо месяц», — напісала Інга Стромская.

61-гадовы фігурант «справы Аўтуховіча» Ўладзімер Гундар з 30 чэрвеня трымаў галадоўку, пратэстуючы супраць таго, што суд не рэагуе на яго патрабаваньні, а таксама як адказ на прымусовае разьдзяваньне перад працэсам. За гэта ён правёў 10 дзён у карцары.

Пазьней вязень вырашыў спыніць галадоўку, бо «зьявіліся некаторыя вынікі», паведамілі праваабаронцы «Вясны».

Таксама вядома, што Гундара — інваліда ІІ групы — прасіў спыніць галадоўку і галоўны фігурант справы Мікалай Аўтуховіч.

​
XS
SM
MD
LG