Якой была самая моцная рэакцыя беларускага грамадзтва на вайну Расеі супраць Украіны? Чаму апазыцыя адназначна стала на бок Украіны? Як зьмянілася ў выніку вайны стаўленьне беларусаў да Расеі? Як яны рэагуюць на папрокі з боку ўкраінцаў за датычнасьць да агрэсіі?
Гэтыя тэмы абмяркоўваюць палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
Карбалевіч
Валер Карбалевіч
- Галоўная, самая моцная рэакцыя беларусаў на вайну Расеі з Украінай — гэта страх; страх, што Беларусь будзе наўпрост у яе ўцягнутая: ці то беларускія вайскоўцы будуць ваяваць, ці то вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі.
- Гэты страх распаўсюдзіўся на ўсё грамадзтва, незалежна ад палітычных поглядаў. Напалоханыя былі і праціўнікі, і прыхільнікі Лукашэнкі. Вынікі сацыялягічных апытаньняў паказваюць, што для беларусаў гэта чужая вайна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Стаўленьне беларусаў да дзеяньняў Расеі пагоршылася, да Расеі — не зьмянілася, — вынікі апытаньня- Лёгіка геапалітычнага супрацьстаяньня ў нашым рэгіёне падштурхнула асноўную частку дэмакратычнай супольнасьці да таго, каб заняць пэўную пазыцыю адносна вайны.
- У 2020 годзе пратэст аб’яднаў людзей з рознымі геапалітычнымі арыентацыямі. Лідэры пратэсту спрабавалі вынесьці геапалітыку за дужкі палітычнага змаганьня, каб не расколваць пратэст.
- Захад падтрымаў пратэст, Расея — рэжым Лукашэнкі. Супрацьстаяньне Расеі і Захаду абвастралася. І гэта непазьбежна вяло да таго, што геапалітыка непазьбежна выйдзе на першы плян. І гэта працэс адбываўся і да 24 лютага.
- Але вайна падштурхнула і ўзмацніла гэты працэс геапалітычнага самавызначэньня беларускай апазыцыі. У яе проста не было іншага выбару.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ад чаго залежыць стаўленьне ўкраінцаў да беларусаў? Адказвае ўкраінскі сацыёляг- Большасьць беларусаў не заўважылі пагаршэньня стаўленьня да іх украінцаў. У беларускім грамадзтве назіраецца глыбокі сьветапоглядны раскол. Прыхільнікі Лукашэнкі падзяляюць афіцыйную пазыцыю, паводле якой украінцы — гэта «нацысты», што яны несамастойныя, што там пануюць амэрыканцы. А тады якая розьніца, як украінцы ставяцца да беларусаў? Гэта ж для гэтай групы беларускага грамадзтва не сапраўднае стаўленьне, а накінутае Захадам.
- Апазыцыйная частка беларускага грамадзтва з болем назірае за такой рэакцыяй украінскага грамадзтва на беларусаў. І ў гэтай частцы супярэчлівыя пачуцьці. З аднаго боку — спачуваньне беларусам, жаданьне ім перамогі; з другога боку — балючае ўспрыняцьцё ўскладаньня на беларусаў адказнасьці за саўдзел у агрэсіі.
- З боку ўкраінскіх уладаў назіраецца адштурхоўваньне саюзьніка, якім магла б быць дэмакратычная супольнасьць Беларусі.
Цыганкоў
Віталь Цыганкоў
- «Рэйкавыя партызаны», байцы палку Каліноўскага ня лічаць гэтую вайну чужой. Але дамінуюць антываенныя настроі. Мінімальны адсотак беларусаў падтрымліваюць удзел іх краіны ў гэтай вайне, нават тыя, хто падтрымлівае Расею ў гэтым канфлікце, пераважна супраць непасрэднага ўдзелу Беларусі ў ім.
- Многія беларусы спрабуюць дыстанцыянавацца ад гэтай вайны, гэта робіць нават частка тых, хто супраць рэжыму Лукашэнкі. Адна паэтка ў інтэрвію Радыё Свабода сказала, што некаторыя з тых, хто разам зь ёй у 2020 годзе хадзілі на маршы пратэсту, цяпер гавораць, што вайна нас не павінна цікавіць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Паўгода ідзе вайна ва Ўкраіне. Асноўныя факты і лічбы- Гэтую ідэю эксплюатуе і афіцыйная прапаганда. Нягледзячы на тое, што зь беларускай тэрыторыі ляцяць ракеты ва Ўкраіну, Лукашэнка ўвесь час падкрэсьлівае, што мы не ваюем і наагул ні пры чым. І гэта кладзецца на ўспрыняцьцё большасьці беларусаў.
- Сацыялягічныя дасьледаваньні паказвалі, што пасьля анэксіі Крыму ў 2014 годзе больш за палову беларусаў падтрымалі гэтыя дзеяньні Расеі. Для беларусаў дэмакратычных поглядаў яны былі шокам.
- Цяпер, паводле апытаньняў, беларускае грамадзтва ў пытаньні стаўленьня да паводзінаў Расеі ва Ўкраіне падзеленае прыблізна напалам, нават крыху больш тых, хто не ўхваляе дзеяньні РФ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пуцін думае пра Беларусь. Вайна ва Ўкраіне як шанец захаваць беларускую незалежнасьць- Калі ў 2014 годзе нехта мог лічыць, што Расея абараняе расейскамоўных у Крыме ці на Данбасе, то цяпер для большай, чым тады, часткі грамадзтва цяперашняя вайна — гэта агрэсія, якая не ўспрымае існаваньне незалежнай Украіны, як, дарэчы, і існаваньне незалежнай Беларусі. Пра апошняе сьведчыць нядаўні расповед канцлера Нямеччыны Оляфа Шольца аб ягонай размовы з прэзыдэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.
- Дзьве рэчы пагоршылі стаўленьне многіх беларусаў да Расеі: гэта 2020 год, калі Расея падтрымала рэжым Лукашэнкі, і сёлетняя вайна. У вынікі доля безумоўнай падтрымкі Расеі зьменшылася, хаця яна і застаецца даволі вялікай.
- Для некаторых Расея — гэта ня толькі Пуцін, яны вераць, што Расея некалі можа скінуць Пуціна, адмовіцца ад сваіх агрэсіўных амбіцыяў і стаць нармальнай, дэмакратычнай краінай. Многія беларусы адчуваюць сваю сацыяльна-культурную блізкасьць да Расеі. І гэтае адчуваньне ня надта зьмянілі сёлетнія паводзіны РФ ува Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Як украінцы ставяцца да жыхароў Беларусі? Вынікі апытаньня паказваюць радыкальную зьмену- У грамадзтве пераважае думка, што беларускі народ ні пры чым у гэтай вайне. Беларусы лічаць несправядлівымі абвінавачваньні ў калектыўнай віне. Па-першае, таму, што мы рабілі ўсё, што маглі, таму што мы змагаліся з дыктатурай, якая зараз дазваляе абстрэльваць Украіну ракетамі зь беларускай тэрыторыі. Па-другое, таму, што мы акупаваная Расеяй краіна, мы яе ахвяры, а ахвярам нельга ставіць у віну агрэсію.
- Беларусы зараз пачалі адказваць украінцам больш агрэсіўна, чым раней. На пачатку вайны было спалучэньне адчуваньня віны з адмаўленьнем яе. Цяпер адмаўленьне віны ўзмацнілася. Беларусы не гатовыя прыняць, што іх нехта ня любіць.
-