У Белгародзкай вобласьці Расеі ізноў «самазагарэлася» сховішча боепрыпасаў

Пажар на сховішчы боепрыпасаў у Белгародзкай вобласьці РФ, жнівень 2022. Ілюстрацыйнае фота.

Губэрнатар Белгародзкай вобласьці РФ заявіў аб «самазагараньні» боепрыпасаў на складзе ў раёне вёскі Цімонава.

Па словах губэрнатара Вячаслава Гладкова, пажар адбыўся з прычыны гарачага надвор’я, ніхто не пацярпеў. Як адзначае «Медуза», губэрнатар дадаў, што ў мэтах бясьпекі жыхароў кіраўнік Валуйскага раёну арганізаваў вываз і разьмяшчэньне людзей у санаторыі «Чырвоная Паляна».

Папярэдні раз пажар на складзе боепрыпасаў у Цімонаве здарыўся менш як тыдзень таму, 18 жніўня. Вёска Цімонава знаходзіцца прыкладна за 50 кілямэтраў ад мяжы з Украінай. Пра тое, што стала прычынай, тады афіцыйна не паведамлялася.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Белгарадзкай вобласьці РФ паведамілі, што загарэлася сховішча боепрыпасаў. Жыхароў дзьвюх вёсак эвакуююць
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Бранскай вобласьці Расеі, паводле сьведчаньняў мясцовых жыхароў, згарэла вайсковая частка