Улады Белгарадзкай вобласьці РФ паведамілі, што загарэлася сховішча боепрыпасаў. Жыхароў дзьвюх вёсак эвакуююць
Як паведамляе «Настоящее время» са спасылкай на тэлеграм-канал губэрнатара, пацярпелых і ахвяраў няма. Кіраўнік акругі вывозіць жыхароў паселішчаў Цімонава і Солаты на бясьпечную адлегласьць. На месцы працуюць апэратыўныя службы, прычына пажару высьвятляецца.
У тэлеграм-каналах зьявіліся відэа, як сьцьвярджаецца, пажару ў Белгарадзкай вобласьці.
У прымежных з Украінай раёнах пасьля пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня быў уведзены «жоўты» узровень тэрарыстычнай небясьпекі. Улады Бранскай, Белгарадзкай і Курскай абласьцей неаднаразова паведамлялі аб абстрэлах, як яны сьцьвярджалі, з украінскага боку, у выніку якіх былі ахвяры і разбурэньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Расея перамяшчае свой авіяпарк у глыб Крыму і спрабуе ўзяць пад поўны кантроль Данецкую і Луганскую вобласьціГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Каля Джанкою працягваюцца выбухі боепрыпасаў. Акупацыйныя ўлады Крыму залучаюць авіяцыю для тушэньня пажару