Беларускі гісторык, прафэсар Алесь Смалянчук падчас працы ў Нацыянальным музэі Літвы знайшоў новыя тэксты па-беларуску ў паперах Літоўскага правінцыйнага камітэту, якім кіраваў Кастусь Каліноўскі.
У сваім фэйсбуку Алесь Смалянчук напісаў:
«Тыдзень дасьледчай працы ў бібліятэках і музэях Вільні аказаўся плённым. У фондах Нацыянальнага музэю Літвы сярод матэрыялаў Літоўскага правінцыйнага камітэту знойдзеныя некалькі беларускамоўных тэкстаў, відавочна, з асяродзьдзя Кастуся Каліноўскага.
Почырк некаторых („Do Ciabie swiaty ojcza...“, чатырохрадкоўе на адвароце шостага нумару „Мужыцкай праўды“) падобны на почырк Каліноўскага...
Нават павярхоўны прагляд дакумэнтаў наводзіць на думку, што прынамсі іх частка належала асабіста Кастусю Каліноўскаму».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаго я не сказаў у кнізе пра Каліноўскага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Свабода знайшла пачатак невядомага раней верша, які можа належаць Каліноўскаму