Youtube выдаліў канал лукашэнкаўскага прапагандыста Рыгора Азаронка
Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», раней плятформа абмяжоўвала Азаронку доступ да каналу з прычыны парушэньняў прынцыпаў супольнасьці. Згодна з правіламі Youtube, калі цягам 90 дзён аўтар канала атрымлівае тры папярэджаньні — ягоны канал выдаляецца без магчымасьці аднаўленьня.
На канале, сярод іншых, былі такія відэа, як «Лягушонок Макрон и американская жаба против белорусской конституции», «Дудь — вшивая гнида», «Антон Мотолько. Дегенерат, гопник и мразь».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Эўразьвяз увёў санкцыі супраць «Беларуськалію», БКК, Белтэлерадыёкампаніі, прапагандыстаў Азаронка, Гладкай і іншыхГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Супрацоўнікі дзяржаўных беларускіх СМІ наведалі акупаваныя тэрыторыі Ўкраіны, у тым ліку Марыюпаль. ФатафактГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Сілавікі разграмілі і закрылі прыватную друкарню ў Барысаве, аформленую ў белы і чырвоны колеры