На кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі завялі крымінальную справу

Мікалай Казлоў

На кіраўніка Абʼяднанай грамадзянскай партыі (АГП) Мікалая Казлова завялі крымінальную справу паводле артыкула аб грубым парушэньні парадку.

Пра гэта напісаў у Фэйсбуку былы старшыня АГП Анатоль Лябедзька, які раней таксама паведаміў пра затрыманьне Казлова.

На момант затрыманьня Мікалай Казлоў знаходзіўся ў Нясьвіжы. Як паведаміла намесьніца старшыні АГП Ганна Красуліна, сілавікі затрымалі ня толькі Казлова, але і Аксану Аляксееву (лідэрку менскай арганізацыі АГП) ды Антаніну Кавалёву (юрыстку, праваабаронцу). Усе затрыманыя цяпер на Акрэсьціна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 27 ліпеня: затрымалі лідэраў АГП Казлова і Аляксееву, яшчэ некалькі актывістаў не выходзяць на сувязь