За паўгода ВУП Беларусі ўпаў на 4,2%

Беларускія манэты

ВУП Беларусі ў чэрвені ўпаў прыкладна на 7,8% у гадавым вымярэньні пасьля зьніжэньня на 8,6% у траўні, гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе Эўразійскага банку разьвіцьця (ЭАБР).

Белстат паведаміў, што па выніках паўгодзьдзя ВУП Беларусі «прасеў» на 4,2%.

«Дынаміка выпуску ў чэрвені можа тлумачыцца памяншэньнем спаду ў апрацоўчай прамысловасьці, аптовым гандлі, будаўніцтве і сельскай гаспадарцы. Цалкам верагодна, што беларуская эканоміка пачынае адаптавацца пад функцыянаваньне ва ўмовах санкцый», — пішуць аналітыкі ЭАБР.

«Базавы прагноз аб зьніжэньні ВУП Беларусі на 6,5% па выніках 2022 году захоўвае актуальнасьць і можа быць перагледжаны ў бок павышэньня пры ўстойліва меншым спадзе расейскай эканомікі», — адзначаецца ў макрааглядзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Скумбрыя па 27 рублёў, пэрсікі па 14». Як беларусы жывуць з санкцыямі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Беларусі зноў на тры месяцы забаранілі вывозіць з краіны грэчку і муку