Мілінкевіч прапанаваў назваць Нацыянальны аэрапорт «Менск» імем Станіслава Шушкевіча

«Нацыянальны аэрапорт „Менск“ можна было б назваць у гонар першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча», — такую прапанову зрабіў Аляксандр Мілінкевіч у адказ на пытаньне Мікіты Мелказёрава падчас інтэрвію каналу «Жыцьцё — маліна».

Вялікую гутарку з экс-кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі можна паглядзець тут.

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч памёр у Менску 3 траўня ў 23:35. Яму было 87 гадоў. У канцы красавіка ён трапіў у рэанімацыю пасьля перанесенага COVID-19. Праз два дні яго выпісалі зь лякарні, але хвароба ўжо падарвала здароўе палітыка.Станіслаў Шушкевіч быў доктарам фізыка-матэматычных навук прафэсарам, членам-карэспандэнтам Акадэміі навук, у 1991–1994 кіраваў Вярхоўным Саветам 12-га скліканьня. Адзін з падпісантаў Белавескага пагадненьня, якое паставіла кропку ў існаваньні СССР.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я ніколі не адчувала сябе ні прынцэсай, ні першай лэдзі». Удава Станіслава Шушкевіча пра шчасьлівыя 47 гадоў з мужам і ягоную сьмерць
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нам адмовілі ў месцы на Ўсходніх могілках». Ірына Шушкевіч пра апошнія дні мужа і абставіны разьвітаньня
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч. Шлях асобы і палітыка
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы просяць устанавіць у Менску помнік Станіславу Шушкевічу і назваць адну з вуліц у яго гонар